3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
У рамках акцыі "За Беларусь!" аўтамабілісты ў суботу пераадолелі больш за 250 кіламетраў
У падтрымку выбранага курсу развіцця краіны выступаюць удзельнікі аўтапрабегаў. У рамках акцыі "За Беларусь!" сёння аўтамабілісты пераадолелі больш за 250 кіламетраў. Ініцыятыву выявілі жыхары Полацка і Наваполацка. Падтрымалі акцыю і ўдзельнікі аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!", якія кожныя выхадныя падарожнічаюць па роднай краіне. Марына Раманоўская далучылася да акцыі.
Аўтапрабег стартаваў у Наваполацку. Працягласць маршруту - больш за 250 кіламетраў. На шляху да калоны далучаліся новыя экіпажы. Для многіх гэта стала сямейным падарожжам па маляўнічых месцах Віцебскай вобласці.
Прыгожую суботнюю раніцу жыхары гарадоў-суседзяў - Полацка і Наваполацка - сустракалі разам. Аўтапрабег - выдатная магчымасць правесці выхадныя з карысцю. Фота на памяць і ў дарогу.
На шляху калона спынялася ля памятных месцаў. Верхнядзвінск Мёры, Глыбокае, Шаркаўшчына - у кожным горадзе новыя ўражанні.
Мясцовую акцыю падтрымалі і ўдзельнікі рэспубліканскага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь". На чале калоны – брэндзіраваны аўтамабіль. Гучыць музыка. І калі адны дораць добры настрой, другія ўсімі спосабамі хочуць нашкодзіць. Вось такі непрыемны сюрпрыз на дарозе чакаў аўтакалону сёння.
Але нават раскінутыя самаробныя вожыкі не перашкода для ўдзельнікаў прыгожай мірнай акцыі. Полацк – фінальны пункт маршруту. Калону сустракаюць ля помніка вызваліцелям горада. Сем гадзін у добрай кампаніі як адно імгненне, якое, гавораць аўтамабілісты, хочацца паўтарыць.
Заўтра аўтапрабег сустракае сталіца. Для ўдзелу трэба жаданне і добры настрой. А яшчэ гумовыя боты. Аўтааматары добраўпарадкуюць Севастопальскі парк.















