3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
У рэспубліканскім суботніку возьмуць удзел каля 3 млн беларусаў
Каля 3 млн беларусаў возьмуць удзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка.
Сёлета плануецца сабраць больш за 12 млн рублёў. Палову сродкаў накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці. Астатнія пералічаць на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Асаблівую ўвагу, нагадваюць у Міністэрстве працы і сацабароны, мерам бяспекі.
Удзел у суботніку добраахвотны. Як паказвае практыка, беларусы ахвотна бяруцца за справу.















