3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У школах Мінска рэалізуюць пілотны праект па культуры харчавання школьнікаў
Добры дзень пачынаецца з правільнага снедання. Такому правілу вучыць пілотны праект "Скажы здароўю - так!" Ініцыятыва стартавала ў 52-й сталічнай школе. На працягу двух месяцаў вучні і бацькі будуць дзяліцца ў сацсетках фатаграфіямі здаровых сняданкаў. Арганізатары запусцяць тэлеграм-канал з карыснымі парадамі і відэаролікамі. Пройдуць тэматычныя майстар-класы і інфармацыйныя гадзіны. Праект падхопяць і ў іншых установах адукацыі.
У дзень адкрыцця для дзяцей арганізавалі адукацыйныя пляцоўкі - танцавальную, спартыўную, інтэлектуальную. Правялі і тэматычны конкурс малюнкаў. Да праекта далучаць і бацькоў. Раскажуць, як зрабіць сняданак для дзяцей смачным і карысным.















