3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
У хуткую дапамогу звярнуліся 15 чалавек, якія звязвалі свае недамаганні з пагаршэннем вады
Дакладныя тэрміны, калі ў дамы мінчан пачне паступаць вада без паху і добрай якасці, пакуль назваць складана, але работа ідзе. Гэта паведаміў журналістам дырэктар Мінскводаканала Алег Аўруцін. Па словах прадстаўніка ведамства, працэс пад кантролем. А з улікам таго, што ўжо больш чым сто дамоў маюць нармальную ваду, Мінскводаканал разлічвае на хуткае вырашэнне сітуацыі.
У той жа час Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўстрымацца ад ужывання вады, пакуль дакладна не будзе вядома, што вада ў разводнай сетцы поўнасцю адпавядае патрабаванням па ўсіх паказчыках. І сёння медыкі расказалі, хто і калі звяртаўся да іх па дапамогу, звязваючы свае недамаганні з пагаршэннем вады.















