3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
У Слуцку сярод прадстаўнікоў старэйшага пакалення Мінскай вобласці прайшоў конкурс на веданне асноў бяспекі
Конкурс на веданне асноў бяспекі прайшоў сярод прадстаўнікоў старэйшага пакалення Мінскай вобласці. Ён адбыўся на базе кадэцкага вучылішча ў Слуцку. Сем лепшых каманд з рэгіёнаў пераадолелі вогненную эстафету з дзевяці дысцыплін, на час усталёўвалі пажарныя апавяшчальнікі, вучыліся злучаць і выкарыстоўваць па прызначэнні пажарныя шлангі. Прыйшлося нават патушыць рэальнае ўзгаранне.Ілья Цвяткоў прайшоў бяспечную дыстанцыю.
Юрый Герасімаў асновы пажарнай бяспекі ведае дасканала. Яшчэ падчас праходжання службы ў войску яму даводзілася вучыць таварышаў правільна абыходзіцца з рознымі сродкамі тушэння пажараў. Цяпер пенсіянер вырашыў прыняць удзел у абласным конкурсе "Мудрасць. Вопыт. Бяспека" і прадэманстраваць свае веды калегам, сябрам і знаёмым з усяго цэнтральнага рэгіёна.
На базе кадэцкага вучылішча ў Слуцку 7 лепшых каманд з рэгіёнаў, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі залатога ўзросту, прайшлі эстафету ад абласнога ўпраўлення МНС.
На дыстанцыі сем дысцыплін, сярод якіх тушэнне сапраўднага ўзгарання, работа з брандспойтамі і тэсты на веданне правілаў экстраннай эвакуацыі.
Элемент, без якога не абысціся сёння ніводнаму жыхару сучаснай кватэры, - пажарны апавяшчальнік. Тут яго вучаць усталёўваць якасна і хутка.
Конкурс для актыўных жыхароў Мінскай вобласці шаноўнага ўзросту прайшоў упершыню. Па словах арганізатараў, галоўная мэта бяспечнай эстафеты - навучыць абыходзіцца з газавымі і электрапрыборамі, растлумачыць, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайных сітуацый адзінокім людзям, якія, на жаль, часта становяцца ахвярамі бытавых пажараў.
Удзельнікі прадэманстравалі таксама свае творчыя і кулінарныя здольнасці падчас тэматычнага конкурсу-прэзентацыі. Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва лепшай камандай стала зборная з Салігорскага раёна.















