3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Стоўбцах працягваецца будаўніцтва школы на 720 месцаў
Новыя сацыяльна значныя аб'екты з'яўляюцца на карце Мінскай вобласці. Так, у Стоўбцах працягваецца будаўніцтва сярэдняй школы на 720 месцаў. Яна размесціцца ў мікрараёне горада, які зараз актыўна развіваецца. Побач жылыя дамы і дзіцячы садок. У перспектыве тут жа ўзвядуць і яшчэ адзін. Акрамя таго, з'явіцца і гандлёва-забаўны цэнтр. Будынак школы пабудаваны па індывідуальным праекце і мае яркі імідж. На тэрыторыі побач з установай адукацыі будзе шмат магчымасцяў для заняткаў фізкультурай і спортам. Новабудоўлю ў Стоўбцах здадуць ужо наступным летам.
Яшчэ адной прэм'ерай наступнага навучальнага года стане і новая школа, якую будуюць у сталічным горадзе-спадарожніку Смалявічах. А роўна праз тыдзень адкрыецца і новы дзіцячы сад у Нясвіжы.















