3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У сталіцы ўшаноўвалі ўрачоў хуткай медыцынскай дапамогі
У сталіцы сёння ўшаноўвалі тых, хто штодня на варце здароўя і ратавання жыцця. Мерапрыемства ў 10-й падстанцыі хуткай меддапамогі прымеркавана да 110-годдзя службы. Больш за сотню урачоў, медыцынскіх сясцёр, фельчараў, вадзіцеляў атрымалі ўзнагароды. Асаблівая падзяка спецыялістам за працу ў перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Адзначым, колькасць выклікаў хуткай меддапамогі за год дасягае 650 тысяч. Гэтая лічба стабільная. Сярэдні час чакання тэрміновага выкліку згодна з рэгламентам - не больш за 20 хвілін у гарадах і 35 - у сельскай мясцовасці.















