3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
ДАІ: будзьце асцярожныя на дарогах!
Дзяржаўтаінспекцыя ў сувязі з пагаршэннем надвор'я ў нашай краіне просіць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у найбліжэйшы час у сталіцы чакаюцца перапады тэмператур ад мінуса да плюса, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, парывісты вецер. На дарогах галалёдзіца. Вадзіцелям рэкамендуецца пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, павялічыць дыстанцыю і адмовіцца ад абгонаў. Вельмі ўважлівымі варта быць і пешаходам.















