3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
У Талачынскім раёне пабудавалі цэх хуткага замарожвання бульбы
Свая прадукцыя для фаст-фуда! Інавацыйная вытворчасць рыхтуецца да запуску ў Талачынскім раёне. Тут пабудавалі цэх хуткага замарожвання бульбы. Новая лінія здольная выпускаць больш як 2 тоны гатовай прадукцыі за гадзіну. Зараз паўфабрыкат для рэстаранаў хуткага харчавання і супермаркетаў закупляюць за мяжой - за год больш як 4 тысячы тон. Магутнасці новага цэха цалкам забяспечаць патрэбнасці краіны, а лішкі пойдуць на экспарт.
Талачынскі кансервавы завод - лідар у краіне па вырошчванні бульбы. Працаваць плануюць з гатункамі беларускай селекцыі. Зараз ідзе іх апрабацыя.















