3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пісалі Рэспубліканскую дыктоўку
Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, кожны, хто жадаў, мог праверыць свае веды па беларускай мове. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа пісалі Рэспубліканскую дыктоўку "Беларусь - краіна-мара". Удзельнічалі ўсе рэгіёны, запісаліся больш за 2 тысячы чалавек. Акрамя таго, былі ахвотнікі з Аляскі, Канады, Італіі, Германіі, Сербіі і Грузіі. Далучыцца мог кожны праз платформу Zoom. Дыктоўку трансліраваў і канал "Культура" Беларускага радыё.
Ніхто не застаўся без падарунка. А тыя, хто напісаў без памылак, атрымалі слоўнікі і сертыфікаты.















