3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
У цэнтры Дуброўна ўсталявалі вежу з гадзіннікам
Стрэлкі не толькі паказваюць дакладны час, але і нагадваюць старонкі гісторыі горада. Дарэчы, у XVIII стагоддзі Дуброўна называлі гадзіннікавай сталіцай Расійскай імперыі. Тут знаходзілася мануфактура па вытворчасці кішэнных гадзіннікаў. Пастаўляліся яны да імператарскага двара, толькі малая частка ішла ў продаж. Тры экзэмпляры гадзіннікаў, вырабленых у Дуброўне, захоўваюцца ў Эрмітажы.
Чатыры цыферблаты, якія ўпрыгожваюць вежу, у радыусе метр. Дакладнасць да мілісекунды. Механізм адсочвае час праз GPS-прыёмнік.















