3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У цэнтры Гомеля з'явіцца патрыятычны мурал "Мы - адно цэлае!"
"Мы - адно цэлае!" - патрыятычны мурал з такой назвай з'явіцца ў цэнтры Гомеля. Мастакі ўжо зрабілі аснову кампазіцыі на сцяне гарадскога будынка - зараз займаюцца яго размалёўкай. На малюнку жанчына трымае ў руках Беларусь "кляновы лісток", які мы прывыклі бачыць на карце. На месцы кожнай вобласці будзе намалявана славутасць - брэнд рэгіёна. Жыхарам горада ўжо не цярпіцца ўбачыць канчатковы варыянт.
Мурал "Мы - адно цэлае!" - падарунак Гомелю да Дня народнага адзінства.















