3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Валожынскім сацыяльным цэнтры пажылых людзей аб'ядноўвае клуб "Залатая восень"
Сёння Міжнародны дзень пажылых. Актыўнасць людзей у "залатым узросце" расце. Пенсіянеры вядуць актыўнае жыццё, знаходзяць новыя захапленні, займаюцца спортам і творчасцю, а галоўнае - дапамагаюць адно аднаму. У Валожынскім сацыяльным цэнтры пажылых людзей аб'ядноўвае клуб "Залатая восень". У свята ўдзельнікі дзеляцца сваімі расказамі пра цікавы і карысны вольны час. Рэпартаж Ларысы Гулякевіч.
"Залатая восень". Актыўнасць залатога ўзросту
Каманда пад назвай "Залатая восень" шпацыруе па валожынскіх вуліцах, падлічвае тысячы пройдзеных крокаў - свой штодзённы мінімум актыўнасці. Зносіны, пазітыў і свежае паветра людзям "залатога ўзросту" толькі на карысць!
Спартыўная зала - адно з любімых месцаў наведвальнікаў Валожынскага сацыяльнага цэнтра. Аздараўленчая гімнастыка тай-чы - новы занятак для пажылых людзей. Але яны з радасцю асвойваюць нескладаныя прыгожыя рухі, якія, да таго ж, паляпшаюць каардынацыю.
Альфрэдзе Дамінікаўне Альховай 74, любіць успамінаць, як у маладосці ганяла на матацыкле, падвозіла сябровак у суседнія вёскі на танцы... І сёння яна поўная сіл і энергіі. Нядаўна асвоіла новае для сябе рамяство - вышываць стужкамі. Цяпер дорыць свае карціны сябрам і знаёмым.
Яўгенія Краўчонак у мінулым настаўнік геаграфіі і біялогіі, любоў да раслін і прыроды павярнула ў іншае рэчышча - творчае. На пенсіі захапілася работай з фааміранам. Цяпер на ўсе святы сваім "залатым" сяброўкам па клубе дорыць падарункі ручной працы - брошкі па гараскопе кветак. Аднак самай галоўнай і карыснай справай Яўгенія Адамаўна лічыць дапамогу больш старэйшым.
Валожынскае аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей наведваюць амаль 60 чалавек. Ёсць магчымасць і дыстанцыйных зносін - на афіцыйны сайт аддзялення ў сацыяльных сетках заходзяць больш за 300 карыстальнікаў. Людзі "залатога ўзросту" паспяхова скончылі камп'ютарныя курсы. Асвойваюць і замежную мову.















