У Мінску абнавілі экспазіцыю і будынак Дома-музея I з'езда РСДРП
Малавядомыя факты аб жыцці Янкі Купалы. У будынку на вуліцы Захар'еўскай (кватэра № 1), дзе зараз знаходзіцца музей I з'езда РСДРП, з 1921 па 1923 гады жыў першы народны паэт Беларусі са сваёй жонкай і яе братам. А іх суседам па кватэры быў Змітрок Бядуля. Менавіта тут Купала зрабіў першы пераклад на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы" і напісаў шэраг паэтычных твораў. Сярод дакументаў экспазіцыі - тэлеграма аб бесперабойнай падачы электрычнасці.
Наступнай вясной Дом-музей I першага з'езда РСДРП адзначыць свой векавы юбілей. Да 100-годдзя гістарычнага аб'екта будынак адрамантавалі, ён атрымаў аўтэнтычны выгляд. Зараз колер фасада адпавядае першапачатковаму.
На новай выставе, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі, можна ўбачыць фота Янкі Купалы, яго родных, якія жылі ў доме на Захар'еўскай, дакументальныя матэрыялы, прадастаўленыя музеем Янкі Купалы.







