3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
Зімовыя пейзажы на палотнах мастакоў
Беларускі мастак Васіль Пяшкун стварае "партрэты" зімы з натуры, бо ўпэўнены, што прыродныя колеры, характар надвор’я і атмасферу можна перадаць, толькі калі пішаш "тут і зараз".
Творчымі сакрэтамі пра паводзіны фарбаў на марозе і нават экіпіроўку падчас зімовых пленэраў мастак падзяліўся з нашым карэспандэнтам Ларысай Гулякевіч.
Мы трапілі ў творчую майстэрню Васіля Пешкуна. Беларускі мастак знакаміты не толькі сваімі нацюрмортамі, але і пейзажамі. Малюе пры самых неспрыяльных умовах надвор'я. На пленэр выязджае зімой, летам… у розную пару года. Зараз вярнуўся з Гальшан, дзе зімовыя краявіды маляваў пры мінус 20.
Зімовыя фарбы - зусім не белыя… Блакітны, ружовы, фіялетавы, нават салатавы! Такія колеры праяўляюцца ў марозным зімовым паветры.
Васіль Пяшкун валодае мастацкімі сакрэтамі дасканала. Кажа, каб адлюстраваць траскучыя маразы на палатне, найперш трэба адчуць музычную танальнасць зімовай палітры. Па-сапраўднаму зрабіць гэта можна, толькі калі сам знаходзішся на прыродзе.
Творчая экспедыцыя мастакоў-аднадумцаў рэгулярна адпраўляецца на пленэры па розных мястэчках Беларусі. Выбіраюць для гэтага самыя яскравыя краявіды, якія ў рознае надвор'е выглядаюць по-свойму маляўніча і адметна. Своеасаблівая справаздача зімовага пленэра - выстава беларускага пейзажу - у Цэнтры сучасных мастацтваў.
Васіль Пяшкун нарадзіўся ў Гомелі, але ўсе школьныя канікулы праводзіў у бабулі ў вёсцы. Сельскія краявіды і зараз даюць яму адпаведны настрой і энергію.
Прызнанне ў любові да прыроды выказвае на сваіх палотнах. Мастацкую ўвагу надае ўсім порам года. Нават ведае адценні кожнага месяца.















