3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Ветэраны праводзяць урокі гісторыі і геаграфіі для мінскіх школьнікаў
"Не перапыніцца сувязь пакаленняў!" Урокі гісторыі і геаграфіі ў новым фармаце праходзяць у сталічных школах. Настаўнікамі на іх выступаюць ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама ветэраны спорту і працы. Такі ўрок прайшоў сёння ў мінскай сярэдняй школе № 1. Падчас дыялогу вучні старэйшых класаў шмат даведаліся пра падзеі і ваенныя дзеянні ў Афганістане, Сірыі і В'етнаме. Пачулі аб подзвігах і мужнасці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Такія патрыятычныя ўрокі ветэраны працы, спорту і баявых дзеянняў праводзяць у сталічных школах рэгулярна.















