3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Узброеныя сілы Беларусі ўзмацнілі ўчасткі дзяржмяжы на паўднёвым напрамку
Узброеныя Сілы Беларусі ўзмацнілі ўчасткі мяжы на паўднёвым напрамку з мэтай гарантавання бяспекі, спынення парушэння дзяржмяжы, выключэння каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Пад аховай важныя аб'екты, у тым ліку дарогі і пуцеправоды. Задзейнічаны асабовы склад Сіл спецаперацый.
Як чарговы раз адзначылі ў Мінабароны, падраздзяленні Узброеных Сіл, што знаходзяцца на ўзмацненні ўчасткаў дзяржмяжы, нікому не пагражаюць, але пры гэтым надзейна абараняюць Радзіму, яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.
Мясцовае насельніцтва ведае сітуацыю на сумежнай тэрыторыі і разумее, што беларускія вайскоўцы нясуць службу дзеля бяспекі краіны.















