3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Усебеларускі народны сход. Вялікая стратэгія
Тэма, якая на тыдні ў інфармацыйным полі прайшла чырвонай ніткай. Усебеларускі народны сход. Бадай, самы вялікі ў краіне форум. Пляцоўка для абмеркавання найважнейшага і актуальнага. Адкрыта і ўсенародна. Яе па праве завуць народным вечам. Бо гэта магчымасць для дыялогу агульнанацыянальнага маштабу.
Народную сустрэчу плануюць у пачатку новага года. Так што, падрыхтоўка ў разгары. У цэнтры ўвагі - стратэгія развіцця краіны на пяць гадоў. І гэта не толькі сацыяльна-эканамічны зрэз задач. Але і грамадска-палітычны (як адказ на запыт часу).
Урад, дэпутаты, сенатары, эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, нарэшце, грамадзяне сваёй краіны - прапановы, ініцыятывы рыхтуюць разам. Адным словам, будуць раіцца ўсёй краінай - такі галоўны прынцып маючага адбыцца форуму. Гэта і рэвізія таго, што зроблена за 5 гадоў, і погляд у будучыню.
На тыдні прэзідэнт запатрабаваў не проста сур'ёзнага падыходу да гэтай працы, а, бадай, галоўнага - аб'ектыўнасці. Бо можна калі заўгодна разважаць аб дасягненнях, але куды больш важна вызначыць недахопы. Каб рухацца наперад, трэба выразна ўяўляць слабыя пазіцыі эканамічнай і грамадска-палітычнай рэальнасці. Увогуле, рэальны погляд на праблемы. Вось галоўная задача падрыхтоўкі да гэтай найважнейшай падзеі года.















