3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
Уступная кампанія - 2024: сярэднія спецыяльныя ўстановы Беларусі прымаюць заявы ад абітурыентаў
У Беларусі працягваецца ўступная кампанія для тых, хто жадае атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Больш за 200 каледжаў прапаноўваюць на выбар каля 160 спецыяльнасцяў.
Сёлета змяніліся тэрміны падачы дакументаў. Так, для таго, каб вучыцца на бюджэце, выпускнікі 9-х класаў павінны падаць дакументы да 3 жніўня, а да 6 жніўня - 11-класнікі. На платнае аддзяленне дакументы прымаюць па 13 жніўня. Традыцыйна прыём ажыццяўляецца па сярэднім бале атэстата. А самая вялікая колькасць месцаў прадугледжана па інжынерных спецыяльнасцях, уводзяцца і новыя.
Усяго ж план набору - каля 39 тыс. чалавек, з іх каля 29 тыс. - на бюджэт. Нагадаем, прыёмныя камісіі працуюць у будныя дні і суботы з 9 раніцы да 6 вечара.















