3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Уступная кампанія - 2024: у беларускіх ВНУ завяршаецца падача дакументаў на бюджэт
Сёння ў беларускіх ВНУ завяршаецца падача дакументаў на бюджэт. Плануюць прыняць больш як 50 тысяч чалавек. Год таму план набору быў такім жа. Але! бюджэтных месцаў стала больш. І зараз іх парадку 30 тысяч. Стаўка на матываваных людзей. Таму без іспытаў па краіне паступаюць пераможцы алімпіяд. Залічэнне мэтавікоў ужо адбылося 12 ліпеня. Плюс сёння практычна на любую спецыяльнасць, акрамя спецыяльнасцяў "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", медыцынскіх спецыяльнасцяў, рэгіянальныя ВНУ бяруць выдатнікаў без уступных выпрабаванняў. Гэта навацыя года. Тая жа гісторыя з выпускнікамі профільных класаў.
Галоўная ўмова для выпускнікоў профільных класаў - мець у атэстаце не ніжэй як 8 балаў па профільных прадметах і не ніжэй за 7 - па астатніх. І патрэбна рэкамендацыя. Што важна: незалежна ад таго, колькі абітурыентаў льготнай катэгорыі прэтэндуе на бюджэтныя месцы, 20 % ад кантрольных лічбаў прыёму па ўсіх спецыяльнасцях і 10 % - па медыцынскіх вылучаецца абітурыентам на агульных падставах.















