3.72 BYN
2.89 BYN
3.38 BYN
Вялікія справы пачынаюцца з малога: Беларускі саюз жанчын высадзіў свой першы яблыневы сад
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускі саюз жанчын заклаў яблыневы сад у Мінскам раёне. Ён закліканы стаць не толькі сімвалам Перамогі, але і часткай дабрачыннай ініцыятывы - ураджай накіруюць у сацыяльныя ўстановы.
У будучыні сад зойме 10 га, і яго першая частка назаўжды будзе належаць самым актыўным жанчынам Беларусі. Сёння, 16 красавіка, яны высадзілі 355 саджанцаў яблыкаў і 45 груш самых розных сартоў. Узначаліла працу Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.















