3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Выязное пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі
У Савеце Рэспублікі працягваюць удасканальваць працу са зваротамі грамадзян. Час патрабуе змяненняў. Нараўне з прамымі тэлефоннымі лініямі ўсё больш папулярнымі становяцца дыялогавыя пляцоўкі. Зваротная сувязь наладжана і праз сацыяльныя сеткі. Сенатары і дэпутаты адкрытыя для зносін. І гэта галоўнае ў працы з насельніцтвам. А яшчэ ніякага фармалізму. Ад іх дзеянняў залежаць нашы дабрабыт і камфорт. Якасць працы з насельніцтвам абмеркавалі сёння ў Мінску. У адміністрацыі Маскоўскага раёна прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі. Да размовы далучыліся і дэпутаты гарсавета. Гэта той тэрытарыяльны орган, які мае права адстойваць інтарэсы канкрэтнага чалавека, сям'і або двара. Яны выязджаюць на месцы і вырашаюць праблемы. Калі таго патрабуе сітуацыя, нават ініцыююць змяненні ў законе.
Кожны чацвёрты зварот грамадзян у Савет Рэспублікі - з Мінска
Летась сенатары разгледзелі амаль 4 тысячы пісьмовых зваротаў. Кожнае чацвёртае - са сталіцы. Мінчан хвалююць пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, праца жыллёва-камунальных службаў, чэргі ў дзіцячых садках, аказанне дапамогі інвалідам, а таксама якасць вады і жыллё. Асобна спыніліся на сітуацыі з незавершаным будаўніцтвам жылога комплексу "Грушаўскі пасад". У мясцовых органаў ужо ёсць план дзеянняў, яны агучылі свае ініцыятывы.
Праца службы "Адно акно"
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з працай службы "адно акно". Сёлета ёй спаўняецца 15 гадоў.















