3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Выстава "Адукацыя і кар'ера" адкрылася ў Мінску
Аўтар:Юлія Хмель
У Мінску адкрылася 23-я спецыялізаваная выстава "Адукацыя і кар'ера". На ёй прадэманстраваны экспазіцыі больш як 120 навучальных устаноў і звыш 40 прадпрыемстваў.
На працягу чатырох дзён студэнты, абітурыенты, школьнікі і іх бацькі могуць атрымаць карысную інфармацыю аб новых спецыяльнасцях ВНУ і каледжаў, сустрэцца з іх прадстаўнікамі, даведацца аб запатрабаваных прафесіях і нават пазнаёміцца з будучым работадаўцам.
"Адукацыя і кар'ера"
Гэта свайго роду ўнікальная пляцоўка для дыялогу паміж установамі адукацыі, работадаўцамі і тымі, хто знаходзіцца на парозе выбару свайго прафесійнага шляху. Сёлета тэма выставы - "Адукацыя для эканомікі будучыні". Яе галоўная мэта - сінхранізацыя запытаў рынку працы і сістэмы адукацыі (гл. відэа).















