3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму складзе 447 беларускіх рублёў
У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму, які перавысіць 447 беларускіх рублёў.
Услед за БПМ аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты. Напрыклад, вырастуць дапамогі для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці выплацяць 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а за другога і наступных дзяцей - 14 БПМ.
Акрамя таго, павялічацца сацыяльныя пенсіі і ўзроставыя надбаўкі. З пачатку новага месяца вырастуць і дапамогі па доглядзе інваліда I групы, а таксама асоб, якія дасягнулі 80 гадоў.
Бюжэт пражытачнага мінімуму пераглядаецца 4 разы на год.















