Залпы гармат, тэматычныя зоны, святочны канцэрт - на "Лініі Сталіна" адзначылі Дзень народнага адзінства
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Яшчэ адна старонка беларускай гісторыі зараз стане пастаяннай пастаноўкай на "Лініі Сталіна". Залпы гармат, тэматычныя зоны і святочны канцэрт - так у гісторыка-культурным комплексе 17 верасня адзначылі Дзень народнага адзінства.
Гэтае свята тут адзначаюць упершыню. Рэканструктары падрыхтавалі новы эпізод: як польскія войскі ў 1939-м пакідалі нашы землі, пры гэтым часам даючы адпор савецкім войскам. У цяперашняй пастаноўцы задзейнічана тэхніка тых часоў, а з рэквізітам дапамагаў Мінскі гарвыканкам.
Таксама для гасцей і ўдзельнікаў свята на "Лініі Сталіна" разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі. Свае стэнды падрыхтавалі грамадскія арганізацыі.







