3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч аб ключавых момантах праграмнага дакумента сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку
Вялікі дыялог аб развіцці Беларусі на тыдні праходзіў па ўсёй краіне. Дэталёва абмяркоўвалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. Дакумент стане ключавым на Усебеларускім народным сходзе. У новай праграме вызначаныя тры асноўныя рысы нашай эканомікі.
Па-першае, захоўваецца сацыяльная скіраванасць, дзе галоўная мэта - якасць жыцця, гэта і павышэнне даходаў, і новыя рабочыя месцы, і даступнае жыллё.
Па-другое, стаўка на развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў традыцыйных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, але толькі на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. Бо каб добра прадавацца на рынку - унутраным і знешнім, трэба ствараць канкурэнтныя тавары.
І трэцяе. Асаблівая ўвага - фарміраванню новых высокатэхналагічных галін і прадпрыемстваў. Гэта фармацэўтыка, біятэхналогіі і электратранспарт. Шматлікія вытворчасці плануюць адкрыць у рэгіёнах, тым самым зрабіць іх моцнымі. Аб гэтым гаварылі кіраўнікі міністэрстваў, эксперты і практыкі з месцаў, абмяркоўваючы новыя падыходы на 5 гадоў наперад.
Аб ключавых момантах праграмнага дакумента наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк спытала ў намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Ярашэвіча (відэа).















