Заходнія хрысціяне рыхтуюцца да Вялікадня

Вялікая субота ў заходніх хрысціян

На працягу дня мы асвячаем святочную ежу - гэта святочны куліч і пісанкі. Яйка як сімвал новага жыцця, якое нараджаецца нанова. Хлеб-куліч - гэта знак дабрабыту, багацця жыцця чалавека. Таксама асвячаем соль і святочнае печыва, вяндліны, але найважнейшае - гэта пісанка і святочны куліч, добры настрой і мір у сям'і.
Ксёндз-канонік Францішак Рудзь, настаяцель касцёла прыхода Маці Божай Будслаўскай у Мінску