Прэзідэнт Беларусі сабраў нараду па дзяржаўным абаронным заказе
У Прэзідэнта сёння адбылася сур'ёзная размова з вайскоўцамі. Не дзеля патэнцыяльнай атакі, а дзеля абароны краіны і аснашчэння нашай арміі. Развіццю ВПК надавалі немалую ўвагу ўсе апошнія дзесяцігоддзі. І самае галоўнае - мы не агрэсары. Ні на каго не нападзём. Гэта не стамляецца паўтараць Аляксандр Лукашэнка. Але мы павінны быць гатовымі рэагаваць на магчымыя пагрозы для нашай краіны. Прасцей кажучы, нас не павінны заспець знянацку. А без сучаснага ўзбраення адстойваць сваю бяспеку немагчыма. Добра, што ў Беларусі магутны ваенпрам.
Якія ўрокі Украіны? Такое пытанне Галоўнакамандуючы адрасуе людзям у пагонах. І жыццё толькі пацвярджае - курс на мабільнасць Узброеных сіл, на якім стаяў наш Прэзідэнт, аказаўся верным. Сёння мы здольныя дзейнічаць імкліва і можам нанесці ў адказ непрымальны ўрон праціўніку.
Гэта сустрэча стала падставай абмеркаваць і ў цэлым, што адбываецца вакол. НАТА ля нашых меж не перастае нарошчваць кантынгент і праводзіць манеўры. Усе падрабязнасці размовы з вайскоўцамі ў Наталлі Брэвус.







