3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Завод па вытворчасці чорнай ікры ў Фаніпалі запрашае на экскурсію

У Мінскай вобласці развіваюць прамысловы турызм на заводзе, дзе вырошчваююць асятровых і вырабляюць чорную ікру, якая з'яўляецца прэміум-прадукцыяй беларускай аквакультуры і ўсяго айчыннага АПК.
Аб'ект знаходзіцца ў Фаніпалі. Экскурсанты змогуць убачыць саму ўнікальную рыбу (а іх у прыродзе 27 відаў), даведацца пра сістэму фільтрацыі вады, у тым ліку дзякуючы смаўжам, паназіраць за працэсам кармлення асятроў, а таксама ўбачыць ультрагукавое даследаванне самкі асятра і разгледзець ікрынкі пад мікраскопам.
Дарэчы, адна 10-кілаграмовая асобіна за 10 гадоў дае толькі 1 кг ікры.
Наведвальнікі завода таксама змогуць навучыцца адрозніваць арыгінальную чорную ікру ад падробкі, асвоіць асновы высокай кухні. Праект прамысловага турызму стартаваў у чэрвені, і ўжо адзначаецца павышаны попыт на яго.
"У мяне вялікі гонар за многія прадукты, што вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Спытайце ў любога за мяжой: Беларусь і яе прадукты харчавання - гэта знак якасці. Маё жаданне - данесці гэтую думку да нашых грамадзян", - адзначыў дырэктар ЗАТ "ДГ-Цэнтр" Уладзімір Даўгяла.
Фаніпальскіх асятровых кормяць айчыннымі кармамі, што вырабляюцца на заводах Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.















