3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Будынак сталічнага планетарыя чакае рэканструкцыя
Для самай яркай зоркі Мінска - новая агранка. Будынак сталічнага планетарыя чакае рэканструкцыя. Ужо завяршылі абследванне самога комплексу - у тым ліку і абсерваторыі. Пакуль вядзецца дакументальная работа. Абнаўленне ж пачнецца з замены даху. Планетарый - каштоўны і ўнікальны аб'ект як для горада, так і краіны. У доме аматараў астраноміі рэалізуюць разнастайныя праекты, у прыватнасці, "Крок у навуку", "Музыка і зоркі". Таксама ладзяць сумесныя праграмы з установамі культуры і супрацоўнікамі НАН Беларусі. Пад небасхілам планетарыя і абсерваторыі ствараюць фільмы пра космас, сузор'і і Месяц, юныя астраномы прэзентуюць свае навукова-даследчыя праекты.















