Спякотныя дні і халаднаватыя ночы - якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні з 9 па 15 верасня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі новы тыдзень усё яшчэ будзе вызначацца стабільным гарачым плюсам. Невялікія дажджы і навальніцы пройдуць па паўднёвым захадзе краіны. У аўторак тэмпература будзе дасягаць плюс 30 градусаў. Аднак ночы ўжо нагадваюць пра календарную восень: слупок тэрмометра апусціцца да плюс 6. Бліжэй да сярэдзіны тыдня дні стануць халаднейшымі.
Выхадныя будуць такімі ж гарачымі і без дажджоў.







