3.74 BYN
2.86 BYN
3.34 BYN
"Зроблена ў Беларусі" - як краіна з унікальнымі тэхналогіямі дыктуе трэнды
2025 год падводзіць рысу пад адным важным пытаннем: ці можа краіна, якая не здабывае нафту, якая не мае выхаду да мора, сама чаканіць залатыя манеты, будаваць самую магутную тэхніку ў свеце і дыктаваць харчовыя трэнды? Адказ - так! Бо "Зроблена ў Беларусі" - гэта не проста маркіроўка, тут закладзены сэнс "зроблена лепш за ўсіх".
Інвестыцыйная манета адчаканена на гомельскім заводзе "Крышталь" - 15,5 г золата вышэйшай пробы. Але ёсць характарыстыка значна лепшая - яе абсалютная "беларускасць".
Усё адбываецца ўнутры краін. Золата, якое беларусы здаюць, напрыклад, у ламбарды, застаецца ў краіне. Яго чысцяць да вышэйшай пробы, і на "Крышталі" з гэтага ж золата нараджаюцца манеты "Славянка". У лістападзе яна паступіла ў продаж у касы Нацбанка (гл. відэа).















