3.72 BYN
2.87 BYN
3.42 BYN
Алейнік: Беларусь і Расія "плячо ў плячо" стаяць у барацьбе супраць націску калектыўнага Захаду
У Мінску прайшлі перамовы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Асаблівую ўвагу бакі надалі працы па дыпламатычным суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама тэматыцы фарміравання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі. Сяргей Алейнік падкрэсліў, што вынікі ва ўзаемным гандлі паміж краінамі застаюцца падставай для гонару.
Сяргей Алейнік падкрэсліў, што "паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй сфарміраваны і адладжаны трывалы механізм сапраўднага союзніцтва і стратэгічнага партнёрства". "Мы плячо ў плячо стаім у барацьбе супраць беспрэцэдэнтнага палітычнага, эканамічнага, а зараз ужо і ваеннага націску калектыўнага Захаду", - сказаў міністр.
Кіраўнік МЗС Беларусі запрасіў расійскага калегу ў Мінск на канферэнцыю па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе восенню. Па выніках перамоў кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў падпісалі сумесны ліст у адрас кіраўнікоў міжнародных арганізацый аб падыходах дзвюх краін па пытаннях еўразійскай бяспекі.















