Вынікі афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Таджыкістан
Мінск і Душанбэ абнавілі дарожную карту супрацоўніцтва на найбліжэйшыя 5 гадоў. Тым самым зацвердзілі план дзеянняў. Па якіх кірунках будзе развівацца далей двухбаковае ўзаемадзеянне: машынабудаванне, перапрацоўка, сумесныя вытворчасці, пастаўкі тэхнікі і харчавання.
Цяперашні ўзровень беларуска-таджыкскіх кантактаў дазваляе краінам абмяркоўваць любыя, нават самыя складаныя пытанні. Гэтаму спрыяе высокі ўзровень узаемаадносін паміж лідарамі краін.
Напярэдадні ў Душанбэ адбыўся вялікі перагаворны дзень на вышэйшым узроўні. І сёння кіраўнікі дзяржаў сустрэліся зноў, каб абмеркаваць шырокае кола пытанняў, але ўжо без гальштукаў у загараднай рэзідэнцыі лідара Таджыкістана.
У Прэзідэнта Беларусі адбыліся перамовы і з прэм'ер-міністрам Таджыкістана і кіраўніком ніжняй палаты парламента. Усе падрабязнасці ў Ілоны Красуцкай (відэа).







