3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Лукашэнка і Пуцін расставілі ўсе кропкі на "i": вынікі піцерскага саміту СНД
Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Ён атрымаўся вельмі насычаным. Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведаў Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў. Разам асвойваем космас. А пачаўся пераднавагодні тыдзень у Санкт-Пецярбургу, дзе прайшоў нефармальны саміт СНД.
27 снежня лідары Садружнасці размаўлялі падчас рабочага сняданку. Чарговы раз зверылі гадзіннікі прэзідэнты Беларусі і Расіі. Па сутнасці, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадоўжылі мінскі дыялог. Заяў па выніках не так шмат. Але чым карысныя такія перамовы для краін, якія настроі пануюць у Садружнасці? Аб выніках і ўражаннях з горада на Няве распавяла палітычны аглядальнік Наталля Брэвус (відэа).