Пра што будуць гаварыць на пасяджэнні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі 17 чэрвеня
У Мінску 17 чэрвеня пройдзе пасяджэнне 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Парадак дня абяцае быць традыцыйна насычаным. Пра што будуць гаварыць калегі з дзвюх краін, расказаў Антон Малюта.
І ў беларускім, і ў расійскім парламентах зараз кіпіць актыўная работа. І хаця саюзныя калегі на сувязі пастаянна, на такія вялікія пасяджэнні, як сёння, яны збіраюцца - так павялося - двойчы за год. А значыць тэм для абмеркавання заўсёды хапае. Самая важная сёння - гэта бюджэт за 2023 год.
Гэтая сесія будзе 66-й па ліку. Зазірнем у гісторыю. Парламенцкі сход бярэ свой пачатак у 1996-м. Тады ж былі закладзены асноўныя прынцыпы яго функцыянавання, якія працуюць дагэтуль. Напрыклад, гэты роўная колькасць прадстаўнікоў ад кожнага з бакоў: па 36 чалавек. І гэтак жа, як у беларускім парламенце, у саюзным сходзе дзейнічаюць профільныя камісіі па самых розных напрамках: ад эканомікі да турызму, а ўсяго іх 14. Таму ў полі зроку заканадаўцаў знаходзяцца пытанні вельмі шырокага профілю.
Напрыклад, у рамках "Урадавай гадзіны" плануецца абмеркаваць, як фарміруецца і развіваецца агульная навуковая і адукацыйная прастора. А таксама ў гэты дзень выберуць намеснікаў старшыні сходу і кіраўнікоў профільных камісій. Гэта звязана з абнаўленнем складу з беларускага боку пасля адзінага дня галасавання.
І вядома, не забываем аб захаванні агульнай гістарычнай памяці. Да пачатку пасяджэння дэпутаты ўскладуць вянок і кветкі да манумента Перамогі. Пасля адправяцца ў будынак Палаты прадстаўнікоў.







