3.72 BYN
2.87 BYN
3.42 BYN
Плённы і з прыцэлам на далёкую перспектыву. Эксперты аналізуюць вынікі дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў Азербайджан
Адбыўся дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан. Трэба сказаць, у дыпламатыі гэта найвышэйшы пратакольны статус візіту. Усё пад стаць узроўню ўзаемадзеяння паміж краінамі. Больш за тры дзесяцігоддзі нас звязвае трывалае сяброўства, заснаванае на вельмі добрых і даверных узаемаадносінах паміж лідарамі. Прадказальна ў палітыкаў быў вельмі насычаны перагаворны марафон. Сумарна Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў мелі зносіны 18 гадзін у розных фарматах. Кардынальна абнавілася дарожная карта супрацоўніцтва. Звычайны гандаль - гэта надта мала для такога ўзроўню партнёрства. Прыярытэт сумесным праектам - ад сельскай гаспадаркі, прамысловасці, фармакалогіі да ўдзелу Беларусі ў адраджэнні тэрыторый. Пра гэта лідары ў тым ліку дамовіліся падчас афіцыйных перамоў. Размову прадоўжылі і непасрэдна на месцы - у гарадах Фізулі і Шуша, якія зараз аднаўляюцца.
Асноўныя вынікі прэзідэнцкага візіту ў Азербайджан - у Ілоны Красуцкай (відэа).















