Санкт-Пецярбург сёння прымаў нефармальны саміт лідараў СНД
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Удзельнічаў і наш Прэзідэнт. Такія сустрэчы - магчымасць абмеркаваць пытанні эканамічнага супрацоўніцтва і бяспекі ў асаблівай сяброўскай атмасферы (у фармаце вольнай дыскусіі). Сітуацыя ў свеце не самая простая, праблем хапае. Апроч падзей ва Украіне, гэта, на жаль, і канфліктныя моманты паміж іншымі краінамі Садружнасці.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падкрэсліў, што не Беларусь і Расія павінны шукаць выхад з міжнароднага становішча, якое склалася, а тыя, хто яго стварыў. Пра тое, што было сказана на саміце і што лунала ў паветры, - Наталля Брэвус (відэа).







