Самаркандскі саміт: чаму Беларусь хоча павысіць статус у ШАС?
Ва Узбекістане ўсё гатова да сустрэчы лідараў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У пятніцу ў Самаркандзе адбудзецца саміт аб'яднання. Ужо заўтра з рабочым візітам ва Узбекістан накіруецца Прэзідэнт Беларусі. Краіна заявіла пра намер павысіць свой статус у ШАС з назіральніка да паўнапраўнага ўдзельніка вялікай шанхайскай сям'і. Аляксандр Лукашэнка выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў і агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Мінск заўсёды выступае з канкрэтнымі ініцыятывамі, накіраванымі на ўмацаванне бяспекі палітычнай і эканамічнай. Проста кажучы, заклікае не канкурыраваць, а супрацоўнічаць і разам рэагаваць на новыя беспрэцэдэнтныя выклікі. Свет у апошні час здзіўляе. А чым будзе здзіўляць высокіх гасцей старажытны Самарканд? Распавядзе Наталля Брэвус (відэа).







