3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Вальфовіч на сустрэчы ШАС назваў прапановы Беларусі па інфармбяспецы і барацьбе з тэрарызмам
Дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, узначаленая Аляксандрам Вальфовічам, прыняла ўдзел у 21-й сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, што прайшла у Бішкеку.
Падчас мерапрыемстваў бакі абмеркавалі сітуацыю ў сферы бяспекі і стабільнасці на прасторы ШАС, вызначылі далейшыя кірункі развіцця супрацоўніцтва і ўдасканалення механізмаў узаемадзеяння дзяржаў - членаў арганізацыі па процідзеянні тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму, незаконнаму абароту зброі і наркотыкаў, гандлю людзьмі, незаконнай міграцыі і іншым відам транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Таксама адзначылі неабходнасць каардынацыі намаганняў па гарантаванні бяспекі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу калег на імклівым і негатыўным развіцці сітуацыі ў свеце і неабходнасці пабудовы новай сістэмы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У гэтым кантэксце беларуская дэлегацыя агучыла шэраг прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне комплексу мер барацьбы з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам, а таксама распрацоўку сумесных рашэнняў па ўмацаванні ўзаемадзеяння ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.















