А. Лукашэнка расставіў кропкі над "і" ў пытанні суверэнітэту і ваеннай бяспекі ў інтэрв'ю CNN
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні даў вострае інтэрв'ю CNN. Праўда, новых пытанняў не прагучала, пачулі толькі абвінавачанні і чарговыя неверагодныя фейкі, напрыклад, што мігрантаў у Беларусі шпігуюць наркотыкамі. Амерыканская журналістыка сапраўды ўмее здзіўляць. Для аб'ектыўнай карцінкі: Мэцью Чанс атрымаў запрашэнне пагутарыць з бежанцамі на граніцы і ўбачыць сітуацыю сваімі вачамі. Нягледзячы на відавочныя правакацыі з боку інтэрв'юера, Прэзідэнт максімальна адкрыта адказаў на ўсе пастаўленыя пытанні: падрабязна распавёў аб міграцыйнай праблематыцы, назваўшы сапраўдныя прычыны і віноўнікаў сітуацыі, выказаўся аб уцёклых з Беларусі няўдалых рэвалюцыянерах, пракаментаваў хлусню і нагнятанне вакол пасадкі ў мінскім аэрапорце самалёта Ryanair, расказаў праўду аб падыходах краіны ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Чарговы раз Аляксандр Лукашэнка расставіў кропкі над "і" ў пытанні суверэнітэту і ваеннай бяспекі.
Адказы на ўсе пытанні адкрыта, востра, на злобу дня і самае галоўнае - з фактамі з найноўшай гісторыі ЗША і краін калектыўнага Захаду, якія інтэрв'юер відавочна чуць не жадаў: пастаянна перабіваў Прэзідэнта і нерваваўся. Нагадаем, аб гэтым інтэрв'ю Прэзідэнта папрасіла прадстаўніца амерыканскай тэлекампаніі падчас "Вялікай размовы" ў жніўні. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, але пры адной умове - калі ў эфір трапіць усё сказанае без купюр для таго, каб нарэшце выкрыць фейкі аб Беларусі, якімі кормяць заходнюю аўдыторыю. Беларускі Прэзідэнт трымае слова! А вось ці трымаюць слова нашы амерыканскія калегі? Чакаем іх матэрыял у эфіры. Як бы там ні было, беларускае тэлебачанне, безумоўна, пакажа інтэрв'ю ў поўным аб'ёме.







