3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Лукашэнка сказаў простае і чалавечае дзякуй тым, хто стрымаў націск і буру
Аляксандр Лукашэнка ўручыў прадстаўнікам сілавых ведамстваў дзяржаўныя ўзнагароды. КДБ, МУС, Дзяржпагранкамітэт. Не варта чарговы раз нагадваць, якім выдаўся для вартавых правапарадку год - ад псеўдамірных пратэстаў да аперацыі "Манкурты" і міграцыйнага крызісу на мяжы з Літвой.
Адгэтуль і такая, прама скажам, сур'ёзная і грунтоўная гутарка з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка сказаў простае чалавечае дзякуй тым, хто заўсёды за кадрам, тым, чыя прафесія - быць без імя і твару. Яны стрымалі націск і буру. І калі мінулы год назаўжды застаўся ў плавільным катле гісторыі, то гэты - не менш складаны. Чаго варты адзін Афганістан.
Закрануў Прэзідэнт і тэму перамен. Вы памятаеце, пра іх некаторыя шмат крычалі летась, хоць ведалі, што перамены непазбежныя. Іх Прэзідэнт анансаваў неаднаразова да выбараў, але, як паказаў час, яны не асабліва-та былі і патрэбныя. Тая самая маргінальная апазіцыя, якая так выступала за размеркаванне паўнамоцтваў і новую Канстытуцыю, зараз ад яе адмахваецца. Ніякія перамены апынуліся не патрэбныя, калі яны наступаюць без захопу ўлады. Зрэшты, пераменам быць. Краіна выдатна разумее, што трэба рабіць. Абы было па законе і сэнсоўна - скажа Прэзідэнт.
Перадача краіны будучаму пакаленню, роля Усебеларускага народнага сходу - на ўручэнні ў беларускага лідара атрымалася цалкам праграмная прамова на будучыню. Зрэшты, як неаднаразова падкрэсліваў сам Аляксандр Лукашэнка, яго думкі і прапановы па новай Канстытуцыі - гэта меркаванне аднаго эксперта, не ісціна ў апошняй інстанцыі і не кіраўніцтва да дзеяння. Працуе цэлая камісія. І напэўна хутка мы даведаемся, якім будзе Асноўны закон краіны.















