Лукашэнка абазначыў задачы для аграрыяў перад масавай уборачнай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён нагадаў аб задачах, што стаяць перад пачаткам масавай уборкі збожжавых, паведаміла БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, колькі ўбрана ячменю. Кіраўнік Мінсельгасхарча далажыў, што 40 %, і адзначыў, што больш актыўнай уборцы перашкаджалі нядаўнія дажджы. Зараз надвор'е ўжо больш спрыяе правядзенню ўборачнай кампаніі.
Прэзідэнт нагадаў, што ў жніво важна ўвайсці, вырашыўшы дзве асноўныя задачы - гатоўнасць тэхнікі і наяўнасць разумных механізатараў для працы на ёй, а таксама спраўныя зернетакі. "Збожжа хоць раз прапусціць трэба праз сушылку, а то і два. Таму сушыльная гаспадарка - гэта жорсткае патрабаванне, - падкрэсліў беларускі лідар. - Ну і камбайны. Я думаю, ужо на кожны камбайн па адным механізатары, а то і па два".
"Па кожным камбайне прозвішча, імя, імя па бацьку механізатараў", - запэўніў Юрый Горлаў наконт забяспечанасці кадрамі.
"Тое ж самае і на кормаўборачны камбайн, на трактар. На энерганасычаную тэхніку павінны быць талковыя людзі. І на той тэхніцы (менш магутнай. - Заўв. БЕЛТА), яна няпростая. Але гэта - галоўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.
Юрый Горлаў адзначыў, што на гэтым тыдні трэба яшчэ "вырваць" укос травы.
"Ну, вырывай, - сказаў на гэта Прэзідэнт. - Але і спяшацца не трэба. Бо вы парэжаце палі і паламаеце тэхніку. Падсохне - наперад. Вось такое надвор'е суткі - усё высахне".







