3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Лукашэнка павіншаваў народ Беларусі з 9 Мая

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым інфармуе прэс-служба беларускага лідара.
"9 мая 1945 года назаўсёды стала свяшчэннай для кожнага беларуса датай, якая нагадвае пра вялікі подзвіг воінаў Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў - нашых дзядоў і прадзедаў, якія прынеслі мір і свабоду на родную зямлю і ўсяму чалавецтву. Сёння мы ўсё больш усведамляем адказнасць за захаванне крохкай бяспекі на планеце, каб не паўтарыць трагедыю мінулага, - гаворыцца ў віншаванні. - Таму Беларусь заклікае ўсе дзяржавы да дыялогу замест канфліктаў, да развіцця замест разбурэння, да захавання спадчыны Вялікай Перамогі ў імя шчаслівай будучыні новых пакаленняў".
"Наш абавязак - быць дастойнымі памяці гераічных продкаў, якія здолелі выстаяць у суровых выпрабаваннях, знішчыць фашызм і падняць з руін зраненую краіну. Нізкі паклон дарагім ветэранам, вечная памяць загінулым воінам, патрыётам і нявінным ахвярам бязлітаснай вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што праўда аб Вялікай Перамозе і ў далейшым будзе той высокай маральнай ісцінай, якая звязвае пакаленні, вызначае каштоўнасці, аб'ядноўвае і натхняе на стварэнне.
Прэзідэнт пажадаў усім суайчыннікам дабра, моцнага здароўя і дабрабыту.















