3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка: Усё будзе нармальна, у аснове - жыццё
Аўтар:Кацярына Круталевіч
"Усё будзе нармальна: у аснове-жыццё" - гэта адказ Аляксандра Лукашэнкі на адно з пытанняў расійскіх журналістаў. Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі першую палову дня 9 Мая правёў у Маскве на парадзе Перамогі з яшчэ дзесяццю лідарамі замежных дзяржаў.
Масква сустрэла сардэчна. Нягледзячы на тое што ў 2026 годзе дата не юбілейная, парад адбыўся.
Галоўнымі гасцямі, вядома, сталі ветэраны, удзельнікі вайны. Гэтых людзей застаецца зусім нямнога, час няўмольны, для кожнага з іх такі парад - пацвярджэнне таго, што іх подзвіг не забыты.
Што датычыцца Прэзідэнта Беларусі, цырыманіял, двухбаковыя перамовы, цэнтральная трыбуна і зносіны з прэсай - усё гэта было 9 Мая ў графіку кіраўніка дзяржавы (гл. відэа).















