3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў Беларусі з Днём міліцыі
У Беларусі сёння Дзень міліцыі. Гэта не проста прафесійнае свята беларускіх вартавых парадку, але і падстава падзякаваць праваахоўнікам за цяжкую працу. Са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў павіншаваў Прэзідэнт.
"Ваша самаахвярнасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізму вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, усцераглі Айчыну ад бязладзіцы і беззаконнасці. Беларускія грамадзяне ўпэўненыя, што і надалей будуць надзейна абароненыя дзяржавай, законнымі сілай і ўладай, якія дадзеныя вам народам".
Ахова правапарадку, барацьба з крыміналам, умацаванне бяспекі - гэта далёка не ўсе функцыі, з якімі спраўляюцца нашы міліцыянеры.