3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка сабраў сілавы блок для ўзгаднення дзеянняў на перспектыву для абароны меж і грамадзян Беларусі
Пытанні гарантавання ваеннай бяспекі краіны сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт сабраў сілавы блок, каб узгадніць дзеянні на перспектыву для надзейнай абароны нашых меж і нашых грамадзян. Навіны ледзь ці не кожную хвіліну прыходзяць не самыя радасныя. Перманентна з'яўляюцца новыя пагрозы. Усё гэта ў прыдачу суправаджаецца фэйкамі і правакацыямі. Прыклад таму - Чарнобыльская станцыя. Па даручэнні нашага Прэзідэнта беларускія спецыялісты зрабілі ўсё неабходнае для гарантавання энергазабеспячэння станцыі. Ужо да вечара выкананы работы, якія забяспечваюць магчымасць падачы электраэнергіі на аб'екты ЧАЭС.
Акрамя росту актыўнасці НАТА на заходнім кірунку, паблізу нашых паўднёвых меж заўважаны наёмнікі з Украіны. Ад іх можна чакаць чаго хочаш, а значыць вельмі важна не дапусціць парушэння імі дзяржаўнай мяжы. Ілона Красуцкая працягне.