3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Новы механізм выплаты дарожнага збору абмяркоўваецца ў прэзідэнта
Дарожны збор з улікам інтэнсіўнасці выкарыстання дарог. Важная тэма для аўтамабілістаў Беларусі абмяркоўваецца сёння ў прэзідэнта.
Галоўнае пытанне - як удасканаліць парадак збірання дзяржмыты за допуск транспартных сродкаў да дарожнага руху? Пры гэтым прапанаваць зразумелы і камфортны варыянт для ўсіх.
Дарожная сетка ў нашай краіне дасягае амаль 90 тысяч кіламетраў, а шчыльнасць руху адна з самых высокіх у СНД. За апошнія 10 гадоў на рамонт і ўтрыманне выдаткавана каля 10 мільярдаў рублёў. Дарожны збор дзейнічае з 2014 года, але выклікае ў людзей нараканні, бо плаціць аднолькава прыходзіцца ўсім: і тым, хто намотвае дзясяткі тысяч кіламетраў, і тым, хто выкарыстоўвае аўто раз на тыдзень.
Некалькі гадоў урад дыскутаваў, які механізм будзе прымальны для ўсіх вадзіцеляў. І сёння новыя падыходы вынеслі на вышэйшы ўзровень. Аднак прэзідэнт упэўнены: рашэнне павінна застацца за ўрадам. Тым больш што падзел паўнамоцтваў улады - запыт грамадства.
А. Лукашэнка: Народ, грамадства хочуць перамен, але замкнуліся на прэзідэнце і яго паўнамоцтвах
У Беларусі зарэгістравана больш за 4,5 мільёна транспартных сродкаў. І ёсць шэраг прапаноў, як удасканаліць механізм дарожнага збору, каб былі задаволены грамадзяне, а добрыя дарогі заставаліся беларускім брэндам.















