Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Даніі з Днём Канстытуцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў жыхароў Каралеўства Даніі з Днём Канстытуцыі, перадае БЕЛТА.
"Вялікая гісторыя, багатая культурная спадчына і прыродная ўнікальнасць Даніі па праве зарабілі ёй тытул жамчужыны Скандынавіі. Упэўнены, у сённяшняй міжнароднай сітуацыі для Даніі, як і для Беларусі, вельмі важна працягваць мірныя традыцыі ўзаемапаважлівых кантактаў і даверу паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Шчыра спадзяюся, што ў недалёкай будучыні дружалюбныя адносіны стануць падмуркам для паўнавартаснага дыялогу і рознапланавага партнёрства па ўсіх напрамках, да аднаўлення якога Беларусь гатова дзеля стабільнасці і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў і рэгіёна ў цэлым", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Даніі дабрабыту, прагрэсу і росквіту.







