3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Развівацца і ствараць лепшыя ўмовы для жыцця беларусаў - Прэзідэнт на адкрыцці двух значных аб'ектаў у Магілёве
Уклад у здароўе нацыі!
Падарунак да 7 Лістапада: новы кардыёцэнтр у Магілёве адкрыты
Сёння ў Магілёве на базе абласной клінічнай бальніцы адкрыты новы кардыёцэнтр. Удзел у цырымоніі прыняў Прэзідэнт. Стала добрай традыцыяй рабіць падарункі людзям напярэдадні дзяржаўнага свята - Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта заўсёды аб'екты, важныя для развіцця рэгіёнаў і камфорту іх жыхароў. Вось такім новым сэнсам і значэннем у наш час напоўнены дзень 7 Лістапада.
Сёлета Магілёўская абласная бальніца адзначыла паўвекавы юбілей. Але пры гэтым медустанова на перадавой па ўкараненні сучасных метадаў і тэхналогій дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў. А гэта сотні тысяч выратаваных жыццяў - дзякуючы спецыялістам высокага класа. Новы кардыёцэнтр дазволіць удвая павялічыць колькасць аперацый, у тым ліку на адкрытым сэрцы. Адкрыта пяць сучасных аперацыйных, у тым ліку і гібрыдная. КТ, ангіяграфічны комплекс, УГД, апараты ШВЛ. Хірургі могуць праводзіць найскладанейшыя сумесныя аперацыі.
Падарункам для магіляўчан стане і новы ФАК у мікрараёне Фаціна
Калісьці яму праракалі славу Цэнтра па падрыхтоўцы алімпійцаў-весляроў. Але ён апынуўся ў ліку даўгабудаў на доўгія 10 гадоў. Актыўныя працы па яго рэканструкцыі пачаліся летась: у новым ФАКу - 50-метровы басейн для аматараў і для спартсменаў. Таксама школьнікі ў сценах комплексу могуць займацца боксам, барацьбой дзюдо, каратэ, настольным тэнісам і не толькі. Мясцовыя жыхары чакалі адкрыцця цэнтра як ніхто - і гэта вялікі падарунак для раёна.















